Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў: істотных зьменаў у закон аб барацьбе з тэрарызмам ня ўносілі


Прававая норма, згодна зь якой тэрарыстаў у Беларусі будзе вызначаць толькі Вярхоўны суд, не пацярпела зьмяненьня і пасьля таго, як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 7 сьнежня прынялі зьмены і дапаўненьні ў закон «Аб барацьбе з тэрарызмам» і ў другім чытаньні.

«Мы ня ўносілі ў другім чытаньні прынцыповых зьменаў у закон», — паведаміў Свабодзе сябра камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Пётар Атрошчанка.

На ягоную думку, усё неабходнае для таго, каб закон эфэктыўна дзейнічаў, было ўлічана, калі яго разглядалі ў першым чытаньні.

Паміж першым і другім чытаньнямі профільная камісія правяла пасяджэньне круглага стала з удзелам некаторых дэпутатаў і прадстаўнікоў КДБ, міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў. Аднак істотных зьменаў да закону тады не прагучала.

З гісторыі закону

На дадзены час ў Беларусі дзейнічае базавы закон «Аб барацьбе з тэрарызмам» ад 3 студзеня 2002 году. За 15 год у яго ўносіліся некаторыя зьмены. Найбольш істотныя, на думку экспэртаў, 19 красавіка 2017 году.

У прыватнасьці быў вызначаны мэханізм прызнаньня арганізацыі тэрарыстычнай. З такой ініцыятывай можа выходзіць толькі Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ў Генэральную пракуратуру Беларусі, якая, калі палічыць доказы КДБ абгрунтаванымі, перадае дакумэнты ў Вярхоўны Суд. Менавіта ён і прымае рашэньне назваць тую ці іншую арганізацыю тэрарыстычнай.

Акрамя таго, закон прадугледжвае, што памежная служба Беларусі цяпер будзе афіцыйна дапамагаць мытнікам перашкаджаць перасячэньню дзяржаўнай мяжы тэрарыстамі і перавозцы зброі. Акрамя таго, фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці цяпер будзе ўключаць і фінансаваньне праезду фізычных асобаў да месца іхнага навучаньня для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Апошняя зьмена ў закон дае права службе бясьпекі кіраўніка Беларусі ствараць апэратыўны штаб дзеля прадухіленьня тэрарыстычных актаў.

Сьледзтва ў справе крушэньня «Боінга» MH17 улічыць дадзеныя пра расейскага генэрала Ткачова

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG