Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Ірыну Халіп узнагародзілі ордэнам Сахарава


Ірына Халіп, сьнежань 2013
Ірына Халіп, сьнежань 2013

Журналістку і жонку палітыка Андрэя Саньнікава Ірыну Халіп узнагародзілі ордэнам Сахарава «За мужнасьць», піша «Новая газета».

Журы конкурсу «За журналістыку як учынак» узнагародзіла ордэнам Андрэя Сахарава журналістаў і блогераў, якія пацярпелі ад перасьледу з боку ўладаў праз сваю грамадзянскую пазыцыю.

Ірына Халіп працавала рэдактарам у газэтах «Имя» і «Белорусской деловой газете», неаднаразова затрымлівалася праз удзел у акцыях пратэсту. Ад 2006 году Ірына Халіп працуе беларускім карэспандэнтам расейскай «Новай газэты». Пасьля выбараў 2010 году, у якіх удзельнічаў муж Ірыны Халіп Андрэй Саньнікаў, яе абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. Праз што ў 2011 яна была асуджаная на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады, у 2013 годзе пакараньне было зьнятае. У 2011 годзе Amnesty International назвала Ірыну Халіп, разам зь яшчэ 14 беларускімі актывістамі і журналістамі, вязьнямі сумленьня.

Ордэн Сахарава «За мужнасьць» быў створаны аргкамітэтам прэміі Андрэя Сахарава. Першым ляўрэатам ордэна сёлета ў кастрычніку стаў узбэцкі журналіст Алі Фэруз. У 2004 і 2006 годзе ляўрэатамі прэміі Сахарава станавіліся Беларуская асацыяцыя журналістаў і палітык Аляксандар Мілінкевіч.

Журналіст Алі Фэруз узнагароджаны ордэнам мужнасьці імя Сахарава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG