Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Алі Фэруз узнагароджаны ордэнам мужнасьці імя Сахарава


Журналіста «Новай газэты» Алі Фэруза, які апошнія месяцы знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрыманьня замежнікаў у Расеі, узнагародзілі ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасьць».

Арганізатары прэміі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пішуць, у прыватнасьці, што Фэруз «перад абліччам сьмяротнай небясьпекі» здолеў захаваць «дзіцячую ўсьмешку, разумны, адкрыты позірк». «Так адкрыта, прастадушна і мудра глядзеў на сьвет і Андрэй Дзьмітрыевіч Сахараў». Яны адзначылі, што Фэруз супрацьстаіць «цынізму і ханжаству так званай» грамадзкай маралі«, подлай „праведнасьці“ дзяржавы і яго агрэсіўна-паслухмянай большасьці».

Алі Фэруз (сапраўднае імя Худаберды Нурматаў) зьяўляецца грамадзянінам Узбэкістану. Некалькі гадоў журналіст беспасьпяхова спрабаваў атрымаць статус уцекача ў Расеі. У МУС заяўляюць, што Фэруз нібыта не даказаў наяўнасьць пагрозы для яго ў выпадку вяртаньня ва Ўзбэкістан. Аднак, паводле дадзеных калегаў журналіста, сваякоў і праваабаронцаў, Фэрузу ва Ўзбэкістане пагражае сьмяротная небясьпека.

У пачатку жніўня журналіст быў затрыманы ў Маскве. Яго абвінавацілі ў парушэньні міграцыйнага заканадаўства. Пазьней расейскі суд прыпыніў выкананьне рашэньня аб дэпартацыі Фэруза да разгляду скаргі журналіста ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека. Да прыняцьця рашэньня Фэруз павінен знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрыманьня замежнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG