Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міс Сусьвет на інвалідным вазку зь Беларусі узяла ўдзел у зьезьдзе «Эўрапарлямэнту для інвалідаў»


Узнагароджаньне Аляксандры Чычыкавай на конкурсе «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку», архіўнае фота

Беларуска Аляксандра Чычыкава, якая сёлета перамагла ў конкурсе прыгажосьці «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку», паўдзельнічала ў зьезьдзе «Эўрапейскага парлямэнту для людзей з інваліднасьцю».

Чацьверты зьезд «Эўрапарлямэнту для людзей з інваліднасьцю» прайшоў у Брусэлі 6 сьнежня. Перад ад’ездам у Бэльгію Аляксандра Чычыкава напісала ў сваім фэйсбуку, што ўдзел у ім — гэта добрая магчымасьць пераняць досьвед іншых краін у абароне правоў і інтарэсаў людзей з інваліднасьцю.

На зьезьдзе ў Брусэлі былі анансаваныя праекты, як палепшыць гуманітарную дапамогу для людзей з інваліднасьцю, якія апынуліся ў крызіснай сытуацыі. За апошнія 2 гады Эўразьвяз выдзеліў арганізацыям, якія займаюцца праблемамі інвалідаў, 30 мільёнаў эўра.

«Эўрапейскі парлямэнт для людзей з інваліднасьцю» — гэта пляцоўка, на якой актывісты могуць абмеркаваць з эўрачыноўнікамі, у тым ліку сябрамі Эўрапарлямэнту, абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Зь неабмежаванымі магчымасьцямі: 10 беларусаў, якія ламаюць стэрэатыпы пра інвалідаў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG