Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацалунак


Густаў Клімт, «Пацалунак» (1908)
Густаў Клімт, «Пацалунак» (1908)

Ужо чвэрць стагодзьдзя не пакідае мяне ў спакоі маленькая пісулька па-польску, закапаная ў БНРаўскіх дакумэнтах за 1921 год. Падаю яе тут у перакладзе. Аўтар гэтага інтыму назаўсёды застанецца невядомы:

«Пану Ластоўскаму. Сардэчныя вітаньні. Страшна яго люблю, а ўжо жыцьцё нашае камунай ніколі ня выйдзе ў мяне з памяці. Найпрыемнейшы момант быў той, калі пан Ластоўскі ляжаў перад распаленай печчу паміж бабамі і ўсьведамляў нас гісторыйкамі. Пацалуй Ты яго за гэта».

Як важна зрабіць у жыцьці нешта такое — няважнае, дробнае, датклівае — каб нехта зь іншага часу і далёкага сьвету даслаў за гэта такі пацалунак.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG