Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя здымкі


Джон Джордж Браўн, «Жывучы мінулым» (1897)
Джон Джордж Браўн, «Жывучы мінулым» (1897)

У мяне шмат старых пажоўклых здымкаў. Амаль з часоў дзяцiнства. Я iх часта пераглядаю, каб паўспамінаць. Люблю пiсаць апавяданьнi-успамiны. I дзiўная рэч: гляджу на твары i не магу прыгадаць нi імя, нi прозьвiшча. Памятаю гiсторыю, зьвязаную са здымкам, гiсторыю чалавека на здымку, а iмя самога чалавека не памятаю. Сьцерлася з памяцi. I ўсе. I я прыдумваю знаёмцу са здымка новае iмя. I, пiшучы апавяданьне, пачынаю разумець, чаму не магу прыгадаць прозьвiшчы гэтых людзей. У iх цяпер iншае жыцьцё. У гэтым iншым жыцьцi яны не жадаюць, каб іншыя памяталi, якiмi яны былі раней.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG