Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп: у Фліна не было змовы з Расеяй


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмаўляе, што ў яго былога дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна была змова з Расеяй. Пра гэта паведамляе Reuters.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Масква ня ўмешвалася ў яго перадвыбарчую кампанію.

Так Трамп пракамэнтаваў заяву Фліна, які ўчора прызнаў сваю віну ў дачы лжывых паказаньняў ФБР. Паводле вэрсіі сьледзтва, Флін схлусіў агентам, калі сказаў, што не абмяркоўваў амэрыканскія санкцыі на сустрэчы з тагачасным амбасадарам Расеі ў ЗША Сяргеем Кісляком.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG