Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падскробыш


Істмэн Джонсан, «Дзяўчо, якое я пакінуў» (1875)
Істмэн Джонсан, «Дзяўчо, якое я пакінуў» (1875)

Дзіцятка, народжанае маці ў сталым веку, у нас называюць падскробышам. Неаднойчы чула дзяўчынка, адзінаццатая ў бацькоў, такое пра сябе і ніяк не магла зразумець, што б гэта азначала. Была яшчэ занадта малая, каб разьбірацца ў дарослых справах.

Ішоў час, яна падрастала і ўсё больш унікала ў жыцьцёвыя пэрыпэтыі. І калі аднойчы пачула ад матулінай знаёмай: «Во які твой падскробыш ужо вялікі!», не прамінула пацьвердзіць сваю абазнанасьць: «Так, тата з мамай пажартавалі, а паглядзіце, што выйшла!». І, перакруціўшыся на адной назе, запытальна дадала: «Нічога сабе дзяўчынка?»

Кабеты пераглянуліся паміж сабой і толькі ўсьміхнуліся: «Вось табе і падскробыш…»

Тацяна Валенцік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG