Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На затрыманага пасьля захопу закладнікаў у Магілёве завялі яшчэ адну справу


Напад на банк у Магілёве 20 лістапада

Па факце нападу на банк у Магілёве заведзена яшчэ адна крымінальная справа — за разбой з ужываньнем агнястрэльнай зброі, паведамляе TUT.BY.

На прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве кіраўнік Сьледчага камітэту Іван Наскевіч сказаў, што, нягледзячы на адмову затрыманага даваць паказаньні, сьледзтва будзе завершана за кароткі тэрмін і накіравана ў суд.

Па вэрсіі сьледзтва, 20 лістапада ўзброены грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі ўчыніў напад на аддзяленьне «Беларусбанку». Затрыманы ўзяў у закладнікі пяць чалавек і ўчыніў перастрэлку, у якой быў паранены ў нагу. Закладнікі не пацярпелі.

Аляксандар Лукашэнка назваў гэтае здарэньне блізкім да тэракту.

У Магілёве мужчына напаў на банк, узяў закладнікаў і ўчыніў перастрэлку

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG