Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закружыла ў паветры белая сьнежная імгла, халоднымі шматкамі кладучыся на зямлю. Дрэвы прымяраюць зімовыя футры, накінутыя на голыя плечы-галіны. Толькі адна маладая яблынька хаваецца ў апошняе пажоўклае лісьцё, нібы саромеючыся магчымай галізны. А можа яна так моцна любіць лета, што ня хоча расставацца з апошнім напамінам пра яго?

Гладжу рукой азяблую тонкую талію дрэўца, ціха шэпчучы: «Мілая, пара рыхтавацца да зімы, маразоў. Так трэба. На ўсё свой час… Я таксама больш люблю лета, і яно зноў вернецца да нас вясёлым сьпевам птушак, ласкальным голасам ракі, цёплым сонцам. Вер! Я дакладна гэта ведаю!»

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG