Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвярдлоўскі суд вырашыў не дэпартаваць беларуса, які падпаліў помнік Ельцыну ў Екацярынбургу


Помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, архіўнае фота
Помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, архіўнае фота

Сьвярдлоўскі абласны суд прыняў рашэньне не дэпартаваць з Расеі грамадзяніна Беларусі Ігара Шчуку, якога падазраюць у спробе падпаліць помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, паведамляе БелаПАН.

Як гаворыцца ў паведамленьні суду, разьмешчаным на яго сайце, адменена пастанова Верх-Ісецкага раённага суду Екацярынбургу аб дэпартацыі грамадзяніна Шчукі «ў сувязі з адсутнасьцю ў яго дзеяньнях складу адміністрацыйнага правапарушэньня». «Вытворчасьць у справе спыненая», — паведамляе абласны суд.

Ігар Шчука, архіўнае фота
Ігар Шчука, архіўнае фота

Раней паведамлялася, што Верх-Ісецкі раённы суд Екацярынбургу пастанавіў выправадзіць з Расеі Шчуку, які спрабаваў падпаліць помнік першаму прэзыдэнту Расеі.

Шчука 7 лістапада зрабіў спробу падпаліць разьмешчаны каля «Ельцын Цэнтру» помнік, аднак зрабіць гэта яму перашкодзіла ахова цэнтру. Супрацоўнікі паліцыі затрымалі падпальшчыка. Шчука раней судзімы паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ «Узбуджэньне нянавісьці альбо варожасьці, а роўна зьнявага чалавечай годнасьці» і «Абраза прадстаўніка ўлады».

«Нацбол» і баявік. Хто такі беларус Ігар Шчука, арыштаваны за падпал помніка Ельцыну ў Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG