Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Associated Press: ФБР утойвала зьвесткі пра расейскія хакерскія атакі


Супрацоўнікі Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША ўхіліліся ад паведамленьня амэрыканскім афіцыйным асобам пра тое, што на іхныя паштовыя скрыні нападала хакерская групоўка Fancy Bear.

Такая выснова журналісцкага расьсьледаваньня, праведзенага агенцтвам Associated Press, якая зьмяшчаецца ў публікацыі за 26 лістапада.

Паводле зьвестак агенцтва, ФБР валодае інфармацыяй аб прыкладна 80 спробах узлому паштовых скрынь хакерамі, якіх зьвязваюць з Крамлём. Аднак спэцслужба праінфармавала аб гэтай атацы ўсяго некалькіх уладальнікаў электронных паштовых скрынь. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў, як паведаміла агенцтва, адмовілася камэнтаваць сытуацыю, паведаміўшы толькі, што супрацоўнікі ФБР, як і належыць, «паведамляюць прыватным асобам і арганізацыям пра інфармацыю, якая нясе патэнцыйную пагрозу».

Газэта The New York Times раней паведамляла, што кібэрзлачынцы з групы Fancy Bear, таксама вядомыя як Strontium або Tsar Team, як мяркуецца, зьвязаныя з Галоўным выведным упраўленьнем Генштабу расейскіх узброеных сілаў. У ЗША сьцьвярджаюць, што яны стаялі за кібэратакамі на перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG