Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей на саміце ў Брусэлі сядзіць праваруч Мэркэль. ФОТАФАКТ


На саміце Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі міністра замежных справаў Беларусі пасадзілі побач з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркэль.

Раней частка беларускіх палітолягаў тлумачыла рашэньне Аляксандра Лукашэнкі ня ехаць у Брусэль верагоднай адсутнасьцю на саміце Мэркэль, якая, нібыта, праз клопаты з урадавай кааліцыяй у Нямеччыне, застанецца ў Бэрліне.

Падчас цырымоніі сустрэчы прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу і сябраў праграмы «Ўсходняга партнэрства» кіраўнік беларускай дэлегацыі міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў пра намеры Беларусі на брусэльскім саміце.

«З аднаго боку ў нас Расея, зь іншага — Эўрапейскі Зьвяз, і цяпер яны, на жаль, супернікі. Мы хацелі б быць у баку ад гэтай канфрантацыйнай рыторыкі. Мы хацелі б не ствараць новыя лініі падзелу ў Эўропе, але аб’ядноўваць нашыя намаганьні, каб пераадолець гэтую канфрантацыйную рыторыку», — сказаў Макей.

Макей прыбыў на саміт у Брусэль, каб пераадолець канфрантацыйную рыторыку паміж Эўразьвязам і Расеяй

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG