Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У раёне зьнікненьня аргентынскай падводнай лодкі зафіксаваны сыгнал выбуху


Падводная лодка «Сан-Хуан».
Падводная лодка «Сан-Хуан».

Як гаворыцца ў паведамленьні, у раёне зьнікненьня аргентынскай падводнай лодкі «Сан-Хуан» зафіксавана «гідраакустычная анамалія». У Вайскова-марскім флёце Аргентыны заявілі, што гаворка ідзе пра кароткі няядзерны выбух.

Сыгнал быў зафіксаваны на мінулым тыдні — у дзень, калі з падлодкай перапынілася сувязь.

Субмарына зьнікла зь лякатараў 15 лістапада. Пошукавую апэрацыю вядуць караблі аргентынскага флёту, самалёты і верталёты. Усяго ў ёй удзельнічаюць каля 4 тысяч чалавек з дзесяці краін. Сярод іх — Бразылія, Уругвай, Пэру, ЗША, Вялікабрытанія і Расея.

На борце падводнай лодкі знаходзяцца 44 чалавекі. У камандаваньні ВМФ Аргентыны асьцерагаюцца, што запасы кіслароду на судне заканчваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG