Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памятаю зь дзяцiнства, як толькi пачынаўся дождж, усе ў мястэчку выцягвалi на двор начоўкi, вёдры, бочачкi, — што у каго было — каб назьбiраць дажджавой вады. Той вадой жанчыны мылi галаву, каб валасы лепей расьлi, былі шаўковiстыя ды мяккiя. Здавалася, гэтак будзе заўжды.

Але аднойчы, калi я ўжо вучыўся ў горадзе, патрапiўшы у мястэчка на вакацыi якраз у слотны дзень, я зьдзiвiўся, ня ўбачыўшы ў ніводным двары ні адной пасудзiны. Нават у нашым двары нiчога не стаяла.

— Дождж жа? — пытаюся ў мацi.

— Дождж, ды ня той, — патлумачыла яна i дадала: — Ужо даўно дажджавой вадой не карыстаемся. Хiмiя!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG