Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Лапшын: мяне арыштоўвалі на асабісты загад Лукашэнкі 


Аляксандар Лапшын

Расейска-ізраільскі блогер Аляксандар Лапшын, якога Менск выдаў уладам у Баку, даў вялікае інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода. У ім ён расказаў пра сваё зьняволеньне ў Беларусі і Азэрбайджане.

Паводле Лапшына, яму тлумачылі, што рашэньне пра ягоны арышт было прынятае на самым высокім узроўні: «Сярод іншых я размаўляў з намесьнікам генэральнага пракурора Першамайскага раёну Менску па прозьвішчы Кабяк, і ён мне сказаў адкрытым тэкстам, што гэта разнарадка асабіста ад прэзыдэнта Лукашэнкі і, на жаль, ён ня зможа мяне адпусьціць ні пад заклад, ні ўмоўна, ніяк, і пытаньне будзе разьвязвацца на найвышэйшым узроўні».

Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў сьнежні 2016 году ў Менску. Беларускія ўлады заявілі, што затрымалі Лапшына на запыт Інтэрполу, зроблены Азэрбайджанам. Раней улады гэтай краіны завялі на Лапшына крымінальную справу і абвясьцілі яго ў міжнародны вышук пасьля таго, як блогер бязь іхнага дазволу наведаў Нагорны Карабах — тэрыторыю пад кантролем мясцовых армянскіх уладаў, якую Азэрбайджан лічыць сваёй.

Аляксандар Лапшын у менскім судзе 26 студзеня 2017 году.
Аляксандар Лапшын у менскім судзе 26 студзеня 2017 году.

Лапшын марна спрабаваў аспрэчыць рашэньне Генпракуратуры Беларусі аб ягонай выдачы Азэрбайджану і ў лютым быў экстрадаваны зь Менску ў Баку. Пры гэтым улады Беларусі праігнаравалі просьбу МЗС Ізраілю аб нявыдачы блогера Азэрбайджану. Пазьней Лапшын расказваў, што ў азэрбайджанскай турме яму пагражалі сьмерцю.

Толькі 12 жніўня Аляксандар Лапшын быў памілаваны прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і вярнуўся ў Ізраіль.

У кастрычніку блогер паведаміў, што падаў скаргу на Беларусь у Камітэт правоў чалавека ААН.

Цалкам інтэрвію можна чытаць тут.

«У Баку мяне хацелі забіць, але ў Менску было горш». Блогер Лапшын адказаў на пытаньні Свабоды

«Гестапа ў цэнтры Эўропы». Блогер Лапшын апісаў жахі на Валадарцы

«Можа, у Азэрбайджане турма і падобная да санаторыя. Але на Валадарцы ўсё ня так дрэнна»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG