Раней СМІ паведамілі, што ў райне сталіцы Зімбабвэ Харарэ заўважана перамяшчэньне бронетэхнікі. Таксама паступалі паведамленьні пра захоп штаб-кватэры дзяржаўнага тэлерадыёвяшчаньня ўзброенымі людзьмі.
На мінулым тыдні прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ адправіў у адстаўку віцэ-прэзыдэнта Эмэрсана Мнангагву, абвінаваціўшы яго ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Мнангагва меў падтрымку арміі і разглядаўся як патэнцыйны пераемнік Мугабэ.
Пасьля гэтага Чывенга паабяцаў умяшацца, каб спыніць палітычнае напружаньне ў Зімбабвэ.
Робэрт Мугабэ знаходзіцца ва ўладзе з 1980 году, калі Зімбабвэ атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі. Ваенныя асьцерагаюцца, што адстаўка віцэ-прэзыдэнта стане крокам на шляху да перадачы ўлады жонцы прэзыдэнта Грэйс Мугабэ.