Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабаку Ассу, на пошукі якой змабілізаваліся сацыяльныя сеткі, знайшлі ўвечары 14 лістапада пад Менскам. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Сьледчы камітэт патлумачыў, чаму займаўся пошукамі зьніклага сабакі

Сабака Зьмітра Навіцкага згубіўся ў суботу 11 лістапада. Мужчына чытаў лекцыю ў Ліцэі БДУ, а сабаку прывязаў да плоту навучальнай установы. Калі вярнуўся, ні сабакі, ні павадку ўжо не было.

Пост гаспадара пра зьнікненьне сабакі Ассы атрымаў розгалас у сацсетках. 14 лістапада да пошукаў сабакі далучыўся Сьледчы камітэт. Была ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкулу «Крадзеж».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG