Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мёртвая гадзіна


Марыс Дэлёндр, «У омнібусе» (1880)
Марыс Дэлёндр, «У омнібусе» (1880)

Цягам першых 10 гадоў у Чэхіі я жыў на ўскраіне Прагі. На працу дабіраўся трамваем, потым аўтобусам і на мэтро. У трамваі можна было спакойна пачытаць і нават павучыцца нарвэскай мове. У аўтобусе і ў мэтро было больш тлумна, таму чытаць хацелася менш.

Цяпер жыву на вёсцы, праезд на працу забірае мне амаль гадзіну, падчас якой чытаць зусім ня хочацца. Але гэтая гадзіна — ці не найважнейшая з усяго дня: якраз ранкам, у аўтобусе, у галаве нараджаюцца тэмы тэкстаў для Свабоды.

Вяртаньне дахаты пасьля працы — мая мёртвая гадзіна. Нічога не чытаецца, нічога ня думаецца, поўны жыцьцёвы штыль. Пяць разоў на тыдзень.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG