Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Вялікай Брытаніі абяцала процістаяць расейскай агрэсіі


Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй у панядзелак заявіла, што ўрад захавае сваю прыхільнасьць абароне Эўропы і пасьля выхаду з Эўразьвязу і абвінаваціла Расею ў ваеннай агрэсіі і ўмяшаньні ў выбары.

Прэм’ер-міністар сказала, што Вялікая Брытанія будзе працягваць аказваць дапамогу дзяржавам, якія сталі ахвярамі агрэсіі.

Мэй абвінаваціла Расею ў распальваньні гвалту на ўсходзе Ўкраіны, неаднаразовым парушэньні нацыянальнай паветранай прасторы некалькіх эўрапейскіх краінаў і ў правядзеньні кампаніі кібэратакі. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі таксама абвінаваціла Расею ў тым, што яна ўмешваецца ў выбары і ўзламала сайт міністэрства абароны Даніі, парлямэнту Нямеччыны і ў тым, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Расеі падрабляюць гісторыі і фатаграфічныя выявы ў спробе падарваць заходнія ўстановы.

Прэм’ер-міністар заявіла, што ўрад працуе над рэфармаваньнем NATO з тым, каб зьвяз мог лепш процідзейнічаць расейскай варожасьці і актывізаваць ваенную і эканамічную падтрымку Ўкраіне.

«Мы ужывем неабходныя меры для процідзеяньня расейскай дзейнасьці», — заявіла прэм’ер-міністар. Яна таксама адзначыла, што хоча палепшыць адносіны з Расеяй, калі тая будзе садзейнічаць умацаваньню міру. «Расея можа, і я спадзяюся, аднойчы яна абярэ іншы шлях», — сказала Мэй. «Але пакуль Расея гэтага ня робіць, мы будзем дзейнічаць разам, каб абараніць нашы інтарэсы і міжнародны парадак».

Вялікая Брытанія мае самы вялікі вайсковы бюджэт зь дзяржаваў Эўразьвязу, і яе дыпляматычныя і выведныя службы зьяўляюцца аднымі з самых буйных у Эўропе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG