Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вам Сьвятлану Алексіевіч? Чакайце, зараз падыдзе»


Мой калега патэлефанаваў Сьвятлане Алексіевіч – невядомы жаночы голас прапанаваў пачакаць: «Зараз падыдзе».

Але нобэлеўская ляўрэатка не падыходзіла хвіліну, другую, усё той жа голас прапаноўваў пачакаць – аж пакуль калега не зразумеў, што нарваўся на тэлефонных махляроў. Тых самых, якія перахопліваюць тэлефанаваньні з-за мяжы, трымаюць вас на лініі як даўжэй (натуральна, і праз дзесяць хвілінаў з абанэнтам не злучаюць), ну а потым вы атрымліваеце салідны рахунак за званок.

Ведаю выпадак, калі калі жанчына тэлефанавала з-за мяжы ў Беларусь хворай маці, якая не ўставала пасьля толькі што зробленай апэрацыі – і за амаль паўгадзіны "Зараз падыдзе!" чаго толькі не ўявіла. У другім выпадку, сябра не пагутарыў з былой калегай, якой паставілі сьмяротны дыягназ -- так і не ўдалося датэлефанавацца, увесь час трапляў на "Пачакайце!".

Год таму Свабода пісала пра тэлефоннае махлярства: тады мы спрабавалі дазваніцца да МЗС Беларусі. У адказе карэспандэнту Свабоды Міністэрства сувязі запэўніла, што «Ва ўсіх выяўленых выпадках фроду з уваходным міжнародным тэлефонным трафікам віна беларускіх апэратараў сувязі адсутнічае… Выявіць віну нейкага замежнага апэратара сувязі ў фродзе не ўяўляецца магчымым, але можна сказаць адназначна, што тэлефонны трафік трапляе ў «шэрыя« маршруты за межамі Рэспублікі Беларусь».

Адзіная парада, якую дало міністэрства – «У выпадку выяўленьня фактаў парушэньня парадку пропуску трафіку рэкамэндуем у найкарацейшы тэрмін паведаміць пра гэта свайму апэратару электрасувязі дзеля магчымасьці апэратыўнага рэагаваньня на інцыдэнт».

Як гаворыцца – умылі рукі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG