Аповед жанчыны апублікавала газэта The Washington Post, паведамляе Голас Амэрыкі.
Мур распаўсюдзіў заяву, згодна зь якой, ён ніколі не падаваў алькаголь непаўналетнім і ніколі не ўступаў у супрацьзаконныя сэксуальныя сувязі. Ён таксама заявіў, што стаў ахвярай атакі дэмакратаў і газэты The Washington Post. Мур патлумачыў, што, калі б словы Корфман былі праўдай, яна распавяла б пра гэтую гісторыю раней.
Тым ня менш, Нацыянальны рэспубліканскі сэнацкі камітэт паведаміў, што спыняе дзеяньне пагадненьня, якое прадугледжвае дапамогу Муру ў зборы сродкаў на выбарах. Шэраг сэнатараў-рэспубліканцаў, уключаючы лідэра большасьці Мітч Маконэл, зьвярнуліся да Мура з заклікам адмовіцца ад удзелу ў выбарах, калі абвінавачваньні ў яго адрас маюць пад сабой падставы.
Мур прэтэндуе на месца ў Сэнаце, якое вызвалілася пасьля таго, як сэнатар Джэф Сэшнс стаў генэральным пракурорам ЗША. Спэцыяльныя выбары пройдуць 12 сьнежня.
Прэс-сакратар Белага дому паведаміла, што прэзыдэнт Дональд Трамп лічыць, што, калі слова Корфман апынуцца праўдай, Мур павінен «зрабіць правільны выбар і сысьці».
З такімі абвінавачваньнямі ў адрас Мура выступілі яшчэ тры жанчыны, якім у апісаны пэрыяд было ад 16 да 16-ці гадоў.
Былы судзьдзя Мур мае рэпутацыю ўльтракансэрватара. Ён набыў вядомасьць, калі адмовіўся выконваць рашэньне Вярхоўнага суду ЗША аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.