Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго галівудзкага актора абвінавацілі у дамаганьнях да непаўналетняга


Дастын Гофман
Дастын Гофман

Галівудзкага актора Дастына Гофмана абвінавацілі ў дамаганьнях да непаўналетняй. Актрыса Ганна Хантэр у калёнцы выданьня The Hollywood Reporter сьцьвярджае, што Гофман чапляўся да яе на здымках фільма «Сьмерць коміваяжора» ў 1985 годзе. Хантэр на той момант было 17 гадоў.

Дастын Гофман у камэнтары выданьню заявіў, што паважае жанчын і пачуваецца вінаватым за тое, што Ганна Хантэр адчула сябе некамфортна празь ягоныя паводзіны. Пры гэтым актор ня стаў пацьвярджаць факт дамаганьняў да актрысы.

Скандалы вакол дамаганьняў у мастацтве і шоў-бізнэсе пачаліся ў кастрычніку, калі некалькі дзясяткаў жанчын абвінавацілі аднаго з самых уплывовых прадусараў Галівуду Гарві Вайнштэйна ў дамаганьні і гвалце. Прадусара выключылі з амэрыканскай Кінаакадэміі, а паліцыя пачала расьсьледаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG