Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынаецца фінальная сустрэча Кубку Фэдэрацыі


Сёньня адбудуцца два адзіночныя двубоі. Першымі на корт выйдуць Аляксандра Сасновіч (87 месца ў сусьветным рэйтынгу) і першы нумар каманды ЗША Кока Вандэвеге (10).

Зборная Беларусі ўпершыню ўдзельнічае ў фінале турніру, які называюць неафіцыйным чэмпіянатам сьвету. Каманда ЗША 17 разоў станавілася пераможцам гэтага турніру.

Усе матчы пройдуць у сталіцы Беларусі, на «Чыжоўка-арэне».

12 лістапада заплянаваныя дзьве адзіночныя гульні і, пры роўным ліку, парны матч.

Фінал Кубку Фэдэрацыі выклікаў сапраўдны ажыятаж, усе квіткі прададзеныя за тыдзень да пачатку матчаў. Асьвятляць турнір будуць больш за сто журналістаў з 50 краін сьвету.

З кім з амэрыканак беларускія тэнісісткі згуляюць у фінале Кубку Фэдэрацыі. ФОТА

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG