Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кім з амэрыканак беларускія тэнісісткі згуляюць у фінале Кубку Фэдэрацыі. ФОТА


Лесаваньне матчаў фіналу Кубку Фэдэрацыі па вялікім тэнісе ў менскай Ратушы

У менскай Ратушы прайшло лёсаваньне матчаў фіналу Кубку Фэдэрацыі ў вялікім тэнісе паміж жаночымі зборнымі Беларусі і ЗША.

Беларускі ўпершыню дайшлі да вырашальнай стадыі неафіцыйнага чэмпіянату сьвету, а вось амэрыканкі — 17-разовыя ўладальніцы ганаровага трафэю.

Галоўны трафэй Кубку фэдэрацыі па вялікім тэнісе
Галоўны трафэй Кубку фэдэрацыі па вялікім тэнісе

Вызначылася, што сустрэча пачнецца двубоем Аляксандры Сасновіч і Кока Вандэвэге. Тэнісісткі выйдуць на корт «Чыжоўкі-Арэны» 11 лістапада а 14.30.

Аляксандра Сасновіч і Слоўн Стывэнс
Аляксандра Сасновіч і Слоўн Стывэнс

​У гэты ж дзень сустрэнецца іншая пара суперніц — Арына Сабаленка і Слоўн Стывэнс.

На наступны дзень 12 лістапада Арына Сабаленка згуляе з Кока Вандэвэге (пачатак а 14-й), пасьля на корт выйдуць Аляксандра Сасновіч і Слоўн Стывэнс.

Арына Сабаленка і Кока Вандэвэге
Арына Сабаленка і Кока Вандэвэге

У парным паядынку сыйдуцца зь беларускага боку Вера Лапко/Лідзія Марозава, з амэрыканскага — Элісан Рыске/Шэлбі Роджэрс.

Былая першая ракетка плянэты Вікторыя Азаранка ў Менск не прыехала з прычыны судовага працэсу з былым цывільным мужам за апеку над агульным сынам.

Вера Лапко і Лідзія Марозава зь беларускага боку, з амэрыканскага - Элісан Рыске/Шэлбі Роджэрс
Вера Лапко і Лідзія Марозава зь беларускага боку, з амэрыканскага - Элісан Рыске/Шэлбі Роджэрс

Як вынікае з рэйтынгу тэніснай фэдэрацыі, амэрыканкі знаходзяцца істотна вышэй за беларусак.

Беларусь. Арына Сабаленка (78 месца ў адзіночным рэйтынгу), Аляксандра Сасновіч (87), Вера Лапко (131), Лідзія Марозава (478).

Беларуская каманда
Беларуская каманда

ЗША. Кока Вандэвэге (10-я пазыцыя ў сусьветным рэйтынгу), Слоўн Стывэнс (13), Шэлбі Роджэрс (59), Элісан Рыске (70).

Каманда ЗША
Каманда ЗША

Паводле арганізатараў, на «Чыжоўцы-Арэне» чакаецца аншляг, усе квіткі распрададзеныя за тыдзень. Арэна зьмяшчае амаль 9 тысяч гледачоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG