Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горад-прывід


Джон Эткінсан Грымшаў, «Пад канец кастрычніка» (1882)
Джон Эткінсан Грымшаў, «Пад канец кастрычніка» (1882)

Кастрычнік. Апоўдні. Іду па цэнтры самага маленькага гораду Беларусі. Іду ў поўнай адзіноце, як па горадзе-прывідзе. Нават у дварах няма людзей. Нарэшце, праехаў аўтамабіль. І зноў цішыня…

Што значыць гэтая дзіўная бязмоўнасьць? Наступства жудаснай катастрофы? Можна сказаць і так — катастрофа апошніх гадоў… Былыя жыхары ўсё яшчэ прыяжджаюць сюды на лета, як на дачу. Увосень жыцьцё амаль спыняецца.

Горад паступова памірае. Яшчэ гадоў 20 таму тут пражывала 4500 чалавек, а сёньня ці набярэцца 1500? І гэта пры дзіўнай, багатай старажытнай гісторыі гораду. Пры ўнікальным, выдатным месцазнаходжаньні.

Іду па пустыннай цэнтральнай вуліцы вельмі сумнага, сіратлівага гораду…

Вiкторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG