Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: Расея не пакідала вайскоўцаў або зброі ў Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017»


У NATO няма зьвестак, якія б сьведчылі, што Расея магла пакінуць частку сваіх вайскоўцаў або ў Беларусі пасьля завяршэньня вучэньняў «Захад-2017», — заявіў у сераду падчас прэсавай канфэрэнцыі генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг

Пра гэта паведамляе ТАСС. Заяву Столтэнбэрга таксама цытуе партал tut. by:

«Мы старанна адсочвалі і маніторылі вучэньні „Захад-201“ і не заўважылі, каб Расея пакінула якія-небудзь сілы або ўзбраеньні ў зоне вучэньняў, у прыватнасьці ў Беларусі», — сказаў генэральны сакратар NATO.

Ён таксама паведаміў, што ў NATO бачылі падобныя «спэкуляцыі ў СМІ» са спасылкамі на крыніцы ў штаб-кватэры альянсу.

Вучэньні праходзілі на тэрыторыі Беларусі і Расеі з 14 па 20 верасьня сёлета. Бакі заявілі, што ў манэўрах бралі ўдзел 12 700 салдат. У NATO, дзе абапіраюцца на здымкі са спадарожнікаў, лічаць, што ў вучэньнях былі задзейнічаныя дзясяткі тысяч салдат. Пры правядзеньні манэўраў з удзелам больш як 13 тысяч неабходны ўдзел назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), якія не прысутнічалі на «Захадзе-2017».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG