Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія беларусы адзначылі нацыянальны дзень памяці ахвяраў камунізму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Вашынгтоне прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскай асацыяцыі (БАЗА) і імігранты з краінаў былога СССР усклалі кветкі да манумэнта ахвярам камунізму.

Помнік знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кварталах ад будынка Кангрэсу ЗША, каля яго сабраліся прадстаўнікі беларускай і расейскай дыяспараў, паведамляе БелаПАН.

«У Беларусі ад рэпрэсій бальшавікоў пацярпела каля 1,5 мільёна чалавек. І мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць тых, хто стаў ахвярамі камунізму. Мой дзед таксама правёў 5 гадоў у лягерах праз свае палітычныя перакананьні. Таму гэты дзень я ўспрымаю вельмі асабіста», — адзначыў намесьнік старшыні асацыяцыі Вячаслаў Бортнік.

«Мы прыйшлі сюды ня толькі дзеля таго, каб успомніць мільёны чалавек, якія пацярпелі ад палітыкі камуністаў, але і каб падумаць пра тое, што мы можам зрабіць сёньня, каб гісторыя не паўтарылася і ахвяраў рэжыму больш не было», — дадаў праграмны дырэктар Magnitsky Act Initiative Дзьмітрый Валуеў.

На сайце Белага дома 7 лістапада апублікаваны афіцыйны зварот у сувязі з нацыянальным днём ахвяраў камунізму. Як адзначаецца ў заяве, за мінулае стагодзьдзе таталітарныя камуністычныя рэжымы зьнішчылі больш за 100 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце. Яшчэ большая колькасьць людзей сутыкнуліся з эксплюатацыяй, гвалтам і татальнай разрухай.

На думку амэрыканскай адміністрацыі, «бальшавіцкая рэвалюцыя спарадзіла Савецкі Саюз і яго змрочныя дзесяцігодзьдзі панурага камунізму; палітычную філязофію, несумяшчальную са свабодай, росквітам і годнасьцю чалавечага жыцьця».

Белы дом: ад камуністычных рэжымаў загінула больш за 100 мільёнаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG