Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: ад камуністычных рэжымаў загінула больш за 100 мільёнаў


На сайце Белага дома апублікаваная заява з нагоды Нацыянальнага дня памяці ахвяраў камунізму, у якой адзначаецца, што сёлета гэты дзень супадае са 100-годзьдзем бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі.

«Бальшавіцкая рэвалюцыя спарадзіла СССР і яго цёмныя дзесяцігодзьдзі дэспатычнага камунізму, палітычнай філязофіі, несумяшчальнай са свабодай, росквітам і годнасьцю чалавечага жыцьця», — адзначаецца ў заяве адміністрацыі прэзыдэнта ЗША.

Белы дом канстатуе, што «за апошняе стагодзьдзе ад камуністычных таталітарных рэжымаў па ўсім свеце загінула больш за 100 мільёнаў чалавек, незьлічоная колькасьць падверглася эксплюатацыі, гвалту і неверагоднаму спусташэньню».

«Сёньня мы ўспамінаем тых, хто загінуў, і ўсіх, хто працягвае пакутаваць пры камунізьме. У іх памяць і ў гонар нязломнага духу тых, хто мужна змагаўся за тое, каб распаўсюдзіць свабоду і магчымасцьі ва ўсім свеце, наша краіна зноў пацьвярджае сваю цьвёрдую рашучасць праліць сьвятло свабоды для ўсіх, хто імкнецца да сьветлай, вольнай будучыні» — гаворыцца ў заяве, зьмешчанай на сайце Белага дома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG