Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае агенцтва ТАСС атрымае дзяржаўныя субсыдыі на стварэньне грамадзка-палітычнага канала для дзяцей і падлеткаў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэкст паправак да бюджэту 2018-2020 гадоў.

Па дадзеных выданьня, сродкі на канал будуць вылучаныя ад пераразьмеркаваньня з заплянаваных выдаткаў на вышэйшую адукацыю.

Мэта дзяржаўнага субсыдаваньня пазначаная як «фінансавае забесьпячэньне стварэньня і арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэньне спэцыялізаванага канала грамадзка-палітычнага накірунку, арыентаванага на дзяцей ва ўзросьце 8-16 гадоў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG