Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра маладых людзей загінулі ў аўтааварыі ў Віцебскай вобласьці


21-гадовая дзяўчына ў рэанімацыі. Найстарэйшаму загінуўшаму было 30 гадоў. Аварыя адбылася ў Гарадокскім раёне Віцебскай вобласьці. Аўтамабіль Volvo S40 позна ўвечары 5 лістапада ўрэзаўся ў дрэва і яго разарвала на дзьве часткі.

Аўтамабіль рухаўся з боку вёскі Бычыхі ў накірунку Езярышча, - паведамляе Сьледчы камітэт. У аварыі загінулі маладыя людзі 23-х, 24-х, 26-ці і 30-ці гадоў, якія жылі ў вёсцы Езярышча. А таксама 19-гадовая дзяўчына з адной зь вёсак Гарадокскага раёну.

Дзяўчына, якая выжыла, мае цяжкія пашкоджаньні і знаходзіцца ў шпіталі.

Сьледчы камітэт інфармуе пра завядзеньне крымінальнай справы па артыкуле 317 частка 3 (парушэньне правіл дарожнага руху ці эксплюатацыі транспартным сродкам, што прывяло да сьмерці двух і болей асоб).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG