Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Масквы на Манэжнай плошчы затрыманыя 263 чалавекі. ФОТА


МУС Расеі паведаміла пра 263 затрыманых на несанкцыянаванай акцыі ў Маскве. Усе яны дастаўляюцца ў тэрытарыяльныя аддзелы паліцыі для разьбіраньня і складаньня пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Журналіст радыёстанцыі «Эхо Москвы» Андрэй Яжоў апынуўся сярод затрыманых на Манэжнай плошчы ў цэнтры Масквы.

Раней паведамлялася, што на 13:00 паводле маскоўскага часу было вядома пра 86 затрыманых на акцыях у Маскве, Пецярбургу і Краснаярску. З Ніз 82 — у сталіцы, 2 — у пецярбургу, і 4 у Краснаярску.

Паводле інфармацыі зь відэатрансьляцыі, якая ідзе на YouTube-канале «Нейромир-ТБ», людзей на Манэжнай плошчы даглядаюць. Па мэгафоне абвясьцілі, што ўваход на станцыю мэтро «Ахотны рад» зачынены.

У цэнтры Масквы ў раёне Цьвярскога бульвара затрыманыя два чалавекі. На трансьляцыі, якая ідзе ў YouTube-канале «Нейромир-ТБ», відаць, як два чалавекі ляжаць на зямлі тварам уніз. «Адкрытая Расея» паведамляе аб 19 затрыманых.

На запісе таксама відаць, што некалькі байцоў АМАП стаяць побач з затрыманымі, яшчэ трое стаяць убаку.

5 лістапада 2017 году — гэта дата пачатку «новай гістарычнай эпохі», якую на сваім YouTube-канал «Артподготовка» некалькі гадоў прадказваў апазыцыянэр Вячаслаў Мальцаў. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў выходзіць 5 лістапада ў цэнтры расейскіх гарадоў і не сыходзіць, пакуль прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін не пакіне сваю пасаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG