Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ў адказ на «сьпіс Магніцкага» забараніла ўезд дзясяткам канадцаў


Марыя Захарава
Марыя Захарава

Расея забараніла ўезд дзясяткам грамадзян Канады. Такія меры былі прынятыя ў адказ санкцыі Канады супраць 30 расейцаў, унесеных у мясцовую вэрсію «спісу Магніцкага».

Як заявіла прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расeі Марыя Захарава, Масква ўвяла абмежаваньні, грунтуючыся на «прынцыпе ўзаемнасьці».

Пра санкцыі супраць шэрагу расійскіх грамадзян стала вядома ў пятніцу. Cярод фігурантаў санкцыйнага сьпісу — кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін і былы начальнік Сьледчага камітэту пры Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі Аляксей Анічын. Штрафныя меры ўвялі і супраць судзьдзі Сяргея Падапрыгорава — у 2008 годзе ён пастанавіў арыштаваць Магніцкага.

Усе банкаўскія рахункі фігурантаў чорнага сьпісу на тэрыторыі Канады будуць замарожаны. Ім таксама нельга будзе выдаць палітычны прытулак на тэрыторыі краіны.

«Акт Магніцкага» быў прыняты Кангрэсам ЗША ў канцы 2012 года. Дакумэнт назвалі ў памяць пра юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Ён раскрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту. Расейскія ўлады абвінавацілі юрыста ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ён памёр у маскоўскім СІЗА ў 2009 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG