Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі Расеі забараняе згадваць пра прэзэрватывы на ўроку пра ВІЧ


Тэст на ВІЧ, архіўнае фота

Міністэрства адукацыі і навукі Расеі запатрабавала ад арганізатараў адкрытага ўроку пра прафіляктыку ВІЧ не выкарыстоўваць слова «прэзэрватыў» і «гаварыць пра маральнасьць, каб адысьці ад сьлізкіх тэмаў».

Пра гэта выданьню «Коммерсантъ» расказаў кіраўнік Цэнтру сучасных адукацыйных тэхналёгій Сяргей Буланаў, які займаецца падрыхтоўкай праекту.

Адкрыты ўрок павінен адбыцца 1 сьнежня, ва Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІДам.

Цэнтар сучасных адукацыйных тэхналёгій працягне займацца падрыхтоўкай уроку, але мае намер у далейшым арыентавацца на экспэртаў Міністэрства аховы здароўя, а не на заказчыкаў зь Міністэрства адукацыі, падкрэсьліў Сяргей Буланаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG