Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік расейскага банку прыйшоў на вечарыну для інвэстараў у касьцюме Сталіна


Андрэй Косьцін і Ўладзімер Пуцін
Андрэй Косьцін і Ўладзімер Пуцін

Кіраўнік расейскага банку зь дзяржаўным удзелам ВТБ (Внешторгбанк) Андрэй Косьцін зьявіўся на вечарыне для гасьцей інвэстыцыйнага форуму ў касьцюме Іосіфа Сталіна.

Пра гэта ў аўторак паведаміла выданьне Financial Times, чытачы якога даслалі фотаздымкі ў рэдакцыю.

Адзін з топ-мэнэджараў банку Юрый Салаўёў прыйшоў у вобразе Мікіты Хрушчова. У прэсавай службе ВТБ сьцьвярджаюць, што касьцюмы кіраўнікоў зьяўляюцца «тыповымі для эпохі 50-х гадоў» і што яны не адлюстроўвалі савецкіх правадыроў.

Гасьцей вечарынкі сустракалі лёзунгам «Інвэстары ўсіх краінаў, яднайцеся», паведамляе Financial Times. Гэты лёзунг — перафразаваны лёзунг з камуністычнага маніфэсту Маркса і Энгельса — Пралетары ўсіх краінаў, яднайцеся.

У апошнія гады ў Расеі расьце колькасьць людзей, якія пазытыўна ставяцца да Сталіна. Адкрываюцца музэі Сталіна, яму ставяць помнікі, знаходзяць палітычныя апраўданьні сталінскім рэпрэсіям, забываючы пра мільёны нявінных ахвяраў. Паводле нядаўняга апытаньня «Лявада-цэнтру», Сталін у Расеі ізноў узначаліў рэйтынг самых выбітных людзей у сусьветнай гісторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG