Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна расьсьледуе заказное забойства чачэнкі Аміны Акуевай і падазрае расейскі сьлед


Аміна Акуева

Ва Ўкраіне паліцыя распачала крымінальную справу аб заказным забойстве ураджэнкі Чачні Аміны Акуевай, якая загінула 30 кастрычніка ў выніку абстрэлу яе аўтамабіля каля Кіеву.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік паліцыі.

Акуева — жонка Адама Асмаева, якога расейскія ўлады абвінавачвалі ў замаху на Ўладзіміра Пуціна. У лютым 2015 году Асмаеў стаў камандзірам батальёну імя Джахара Дудаева, які ваяваў на баку войскаў Украіны на Данбасе. Аміна Акуева, мэдык паводле адукацыі, была прэс-сакратаром батальёну.

Сам Асмаеў, які ехаў у Кіеў з Акуевай 30 кастрычніка, быў у абстрэле паранены.

У Кіеве разглядаюць дзьве асноўныя вэрсіі забойства Акуевай — «тэрор» з боку Расеі з мэтай дэстабілізаваць абстаноўку ва Ўкраіне і помста акружэньня кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Пра гэта ў эфіры «112 Украіна» паведаміў народны дэпутат, член калегіі МУС Украіны Антон Герашчанка, перадае «Ўкраінская праўда».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG