Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок зьняўся з жонкай і сынам у кліпе з тэкстам Купалы


Сяргей Міхалок

Выйшла новае відэа на песьню гурту BRUTTO «Годзе», напісаную на тэкст Янкі Купалы.

Песьня ўвайшла ў апошні альбом гурту — «Рокі». Галоўным героем відэа стаў Макар — сын лідэра гурту Сяргея Міхалка. У кліпе таксама зьнялася жонка Міхалка — акторка Сьвятлана Зелянкоўская.

​Сяргей Міхалок у апісаньні кліпу тлумачыць: «"Годзе" — гэта наш маленькі, сямейны "Уліс". Макарка зьявіўся на сьвет амаль адначасова з BRUTTO і некаторыя ідэі і сэнсы калектыву зьяўляюцца для нас асабістымі, амаль сакральным».

Рэжысэрам новага кліпу стаў Дзьмітрый Аўдзееў, які таксама працаваў над відэа гурту на песьні «12 Обезьян», «Вечірнє сонце» і «Чайка».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG