Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мамін бацька, Іван Васілюк, быў адзіным гаспадаром у падляскіх Кленіках, які закончыў гімназію. У 1940-м аднавяскоўцы-камуністы напісалі на дзеда і некалькіх гаспадароў данос у НКВД.

Дзедавы таварышы вярнуліся ў Польшчу ў сярэдзіне 1950-х i расказалі бабе такую гісторыю: з ГУЛагу дапамог ім вызваліцца сьмяротна хворы юрыст, які ўзяў ад дзеда абяцаньне, што той, пасьля сьмерці юрыста, ажэніцца з удавой і выгадуе ягоных дзяцей. Дзед застаўся, недзе ў Арэнбургу, гадаваць чужых дзяцей. У Кленіках у яго засталіся шасьцёра сваіх.

Калісьці я хацеў паехаць у Арэнбург і пашукаць дзедавых сьлядоў. Але потым падумаў: а што, калі мае арэнбурскія сваякі за «русский мир»?..

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org


Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG