Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Маскве


Элемэнт помніка, прысьвечанага ахвярам палітычных рэпрэсій "Сьцяна смутку" у Маскве. Майстэрня скульптара Георгія Франгуляна
Элемэнт помніка, прысьвечанага ахвярам палітычных рэпрэсій "Сьцяна смутку" у Маскве. Майстэрня скульптара Георгія Франгуляна

29 кастрычніка ў расейскай сталіцы праходзіць акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій «Вяртаньне імёнаў», арганізаваная таварыствам «Мэмарыял».

Жалобная імпрэза расьцягнецца на ўвесь дзень, да 22-й гадзіны. Пра гэта, як перадаюць калегі з расейскай службы Свабоды, паведаміла выканаўчы дырэктар арганізацыі Алена Жамкова. Па яе словах, акцыя памяці ўжо стала традыцыйнай.

«Яна праходзіць ужо дзясяты раз. Мы прыдумалі яе, таму што нам здаецца важнай надаць Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, вызначанага расейскім законам аб рэабілітацыі на 30 кастрычніка, чалавечае вымярэньне», — сказала Алена Жамкова.

Узяць удзел у акцыі можа любы чалавек, які прыйшоў да Салавецкага каменю, усталяванага на Лубянскай плошчы, каб прачытаць кароткую біяграфію аднаго або двух чалавек з больш за 40 тысяч расстраляных жыхароў Масквы.

«Вядома, мы даем магчымасьць людзям, якія прыходзяць, дадаваць і свае імёны», — удакладніла Жамкова.

Паводле разьлікаў арганізатараў, сёлета чакаецца каля 2 тысяч чалавек, якія прачытаюць 2-2,5 тысячы імёнаў.

Таксама будуць і тыя, хто проста прыйдзе паслухаць ці паставіць сьвечку ў памяць пра забітых, бо не ва ўсіх ёсьць сілы стаяць у чарзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG