Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. Заробак беларускага чыноўніка дасягнуў 500 даляраў


Belarus, number of the day

Паводле дадзеных Белстату, у верасьні гэтага году намінальны заробак у сфэры дзяржаўнага кіраваньня склаў 1083 рублі 90 капеек.

За год намінальны заробак чыноўнікаў вырас на 37,1%, а рэальны — на 30,8%. Летась у верасьні заробак у сфэры дзяржаўнага кіраваньня складаў 790 рублёў 40 капеек.

Гэта максымальны рост заробку сярод усіх відаў дзейнасьці ў краіне, пры тым, што ўзровень заробкаў чыноўнікаў вышэйшы, чым у сярэднім па Беларусі.

Тыдзень таму міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі заявіў, што да канца году не ва ўсіх рэгіёнах і галінах эканомікі ўдасца дайсьці да заробкаў у 1000 рублёў. Паводле міністра, сельская гаспадарка ці сацыяльная сфэра ня могуць раптоўна дасягнуць такіх заробкаў.

Міністар эканомікі: «Па пяцьсот» будзе ня ўсім

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG