Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сі Цзіньпіна перавыбралі на пасаду генэральнага сакратара ЦК КПК


Сі Цзіньпін

Лідэр КНР Сі Цзіньпін перавыбраны на пасаду генэральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Кітаю. Пра гэта паведамляе Reuters. Акрамя таго, ён быў зацьверджаны на другі тэрмін на пасаду сакратара Цэнтральнай ваеннай рады — найвышэйшага вайковага органа краіны.

У пастаянным камітэце Палітбюро, акрамя Сі Цзіньпіна, сваё месца захаваў толькі прэм’ер-міністар Кітаю Лі Кэцян. Рашэньні былі прынятыя на XIX зьезьдзе Камуністычнай партыі Кітаю (КПК).

24 кастрычніка КПК унесла імя Сі Цзіньпіна і яго ідэі ў разьвіцьці Кітаю ў абноўлены статут партыі. Як адзначае агенцтва Reuters, гэта першы выпадак пасьля скананьня Мао Цзэдуна, калі імя лідэра партыі згадваецца ў статуце КПК пры яго жыцьці. З гэтага часу ў статуце Кампартыі Кітая ўключаны ініцыятывы Сі Цзіньпіна ў барацьбе з карупцыяй, стварэньні эканамічных калідораў, што звязваюць Кітай з Эўропай, Цэнтральнай Азіяй, Расеяй, краінамі Міжземнамор’я і Пэрсідзскага заліву, а таксама ідэя «абсалютнага кантролю» КПК над узброенымі сіламі краіны.

Сі Цзіньпін кіруе Кітайскай кампартыяй з 2012 году. У 2013-м ён стаў старшынёй КНР (фактычная пасада кіраўніка дзяржавы).

XS
SM
MD
LG