Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што дае Беларусі супрацоўніцтва з Кітаем?


Ці будзе сапраўдны плён ад чарговай паездкі Лукашэнкі ў КНР? Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.

Глод: Афіцыйна аб’яўлена, што сёлета ўвосень Аляксандар Лукашэнка з візытам наведае Кітайскую Народную Рэспубліку. Там ён правядзе перамовы з кіраўніком краіны Сі Цзіньпінам.

Апошнім разам лідэры Беларусі і Кітаю сустракаліся ў Менску ў траўні летась. Тады з вялікім імпэтам абвяшчалася, што краіны падпісалі каля паўсотні розных пагадненьняў і мэмарандумаў. Асабліва адзначалася, што на супольную працу пойдзе каля 18 мільярдаў даляраў.

Беларусь разьлічвае на рэалізацыю новых буйных праектаў з удзелам кітайскай карпарацыі «СІЦІК Груп». Менавіта гэта карпарацыя ажыцьцяўляе асноўныя супольныя праекты — у прыватнасьці, па вытворчасьці цэмэнту, легкавых аўтамабіляў «Джылі», мадэрнізацыі Аршанскага ільнокамбіната. Дарэчы, знаёмыя з Оршы кажуць, што з вясны ў горадзе зьявілася шмат кітайцаў. Яны сьпяшаюцца, бо вось-вось мяркуецца зацьвердзіць праект рэканструкцыі ільнокамбіната.

Рыхтаваць візыт Лукашэнкі ў Кітай будзе новы амбасадар Кірыл Руды. Падчас інтэрвію беларускаму тэлебачаньню яго спыталі, калі ж наступіць сапраўдны прарыў у дачыненьнях з Кітаем? На гэта былы памочнік Лукашэнкі адказаў, што прарыў — гэта стварэньне нечага новага. Але пакуль цяжка ўявіць, што канкрэтна можа быць гэтым новым. З аднаго боку, Беларусь можа стаць акном для кітайскіх кампаній у Эўропу. Але той жа Руды прызнаецца, што цяпер 90% сусьветнага гандлю ідзе марскімі шляхамі, а Беларусь не марская дзяржава.

Адзін кітайскі чыноўнік сказаў: наш тэлефон каштуе 100 даляраў, а італьянскі касьцюм — 2 тысячы даляраў. Дзе інавацыі — у тэлефоне або касьцюме? — задаецца рытарычным пытаньнем Кірыл Руды

Магчыма пачынаць прарыў трэба з інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналёгіяў. Кітай зараз стаў сусьветным лідэрам, прадае тэхналёгіі ў Злучаныя Штаты, ва ўсе вядучыя краіны. Адзін кітайскі чыноўнік сказаў: наш тэлефон каштуе 100 даляраў, а італьянскі касьцюм — 2 тысячы даляраў. Дзе інавацыі — у тэлефоне або касьцюме? — задаецца рытарычным пытаньнем Кірыл Руды.

Амбасадар прызнаецца: нельга жыць ад візыту да візыту. Таму трэба арганізоўваць пастаянную працу. Руды прапануе на роўні ўраду стварыць цэнтар па працы з Кітаем.

Гэта чарговая чынавенская ініцыятыва, якая не вырашае праблему, лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка. Ён адзначае, што праект «Вялікі камень» дагэтуль не працуе. А аўтамабільны завод у Барысаве знаходзіцца на ўзроўні аўтамабільнай майстэрні ў Кітаі. Ды і наогул рабіць састарэлую вэрсію кітайскага аўтапраму, калі пачынаецца пераход на электрамабілі, дзіўна і сьмешна.

Усе гэтыя праекты пасьпяховыя для Кітаю, паколькі ён павялічвае свае выхады на зьнешнія рынкі. А Беларусь толькі губляе. Напрыклад, усе заводы па вытворчасьці цэмэнту сталі стратнымі. Няслушна вызначана стратэгічная пэрспэктыва — будаўніцтва абвалілася ўдвая, адпаведна ўпала і спажываньне цэмэнту.

Усе размовы пра чарговы прарыў у беларуска-кітайскіх эканамічных дачыненьнях спадар Заіка называе «фальшывай нотай». А якое ваша меркаваньне, калегі?

Дракахруст: Мне цяжка ацаніць эканамічны плён гэтых усіх беларуска-кітайскіх праектаў, аўтарытэт спадара Заікі, які сам у свой час працаваў у Кітаі, тут больш высокі, чым наш з вамі.

Але здаецца, што гэта не азначае, што яны не маюць увогуле ніякага плёну і сэнсу. Мы вельмі часта, калі аналізуем палітыку Беларусі адносна Захаду, гаворым пра тое, што Беларусь ня так зацікаўленая ў атрыманьні інвэстыцыяў, грошай з Захаду, колькі яна выкарыстоўвае стасункі з Захадам як інструмэнт узбуджэньня рэўнасьці Масквы. Гэта

Гэта гульня рызыкоўная, але сэнс яе такі: калі вы нас не будзеце падтрымліваць, мы сыйдзем на Захад. І Масква ідзе на саступкі Беларусі. Чамусьці складаецца ўражаньне, што кітайскія праекты ў значнай ступені выкарыстоўваюцца з той жа мэтай і па той жа схеме

гульня рызыкоўная, але сэнс яе такі: калі вы нас не будзеце падтрымліваць, мы сыйдзем на Захад. І Масква ідзе на саступкі Беларусі.

Чамусьці складаецца ўражаньне, што кітайскія праекты ў значнай ступені выкарыстоўваюцца з той жа мэтай і па той жа схеме. Беларусь дэманструе, што ў яе з Кітаем таксама стасункі, не сышоўся ўвесь сьвет на Маскве. Лёгіка такая: ну калі вы не хочаце, каб мы надта ішлі на збліжэньне з Кітаем, плаціце.

Здаецца, падчас апошняга выступленьня Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім сходзе наконт супольных праектаў з Расеяй гаварылася толькі пра АЭС, а ўсё астатняе было пра Кітай. У такім палітыка-псыхалягічным сэнсе магчыма гэты візыт будзе мець плён.

Карбалевіч: Я ня думаю, што мэта супрацоўніцтве Беларусі з КНР — выключна шантаж Расеі. Хаця сапраўды ў гэтым супрацоўніцтве піяру значна больш, чым рэальных дасягненьняў.

З аднаго боку, з дапамогай Кітая Беларусь стварыла ракетны комплекс «Паланэз». З кітайскага касмадрому запушчаны беларускі касьмічны спадарожнік. Пакінем у баку камэрцыйную эфэктыўнасьць гэтага праекту.

Зь іншага боку, відавочна, што пакуль беларуска-кітайскае эканамічнае супрацоўніцтва больш выгаднае Пэкіну. Кітай — чацьвёрты гандлёвы партнэр Беларусі, ягоная доля у беларускім замежным гандлі мінулым годам склала 5,6%

Пасьля леташняга візыту у Менск старшыні КНР Сі Цзіньпіна было шмат размоваў пра вялізную кітайскую крэдытную лінію. Але яна не асвоеная, бо няма праектаў, якія б акупляліся. Лукашэнка ў пасланьні крытыкаваў урад за гэта.

У расьпіяраным Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку ў рэальнасьці рэалізуецца толькі праект будаўніцтва лягістычнага цэнтру. Не пра якія інавацыі там гаворка не ідзе.

Пасьля леташняга візыту у Менск старшыні КНР Сі Цзіньпіна было шмат размоваў пра вялізную кітайскую крэдытную лінію. Але яна не асвоеная, бо няма праектаў, якія б акупляліся

Вось для ілюстрацыі апошні праект, які моцна піяраць беларускія дзяржаўныя мэдыя. У сераду 20 ліпеня адбылася ўрачыстая закладка памятнай капсулы пад будучы гасьцінічна-дзелавы комплекс — «Шантэр Хіл». На ўрачыстасьці прысутнічалі высокія чыноўнікі на чале з віце-прэм’ерам Ўладзімерам Сямашкам, хоць з беларускага боку ўдзельнічае прыватная кампанія «Інтэрсэрвіс» Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вераб’я. Яна выступае заказчыкам. Будуе комплекс кітайская карпарацыя. Крэдыт даюць таксама кітайцы. Будаваць будуць кітайскія работнікі.

Дык вось цікава, як будуць расплачвацца беларускія бізнэсоўцы? Глядзіце, у комплекс будуць уваходзіць чатыры будынкі. Два плянуецца аддаць пад офісы.

Але сёньня ў Менску прапанова офіснай нерухомасьці значна перавышае попыт. Шмат памяшканьняў стаяць пустыя. У краіне крызыс, шмат што закрываецца, і пэрспэктывы выхаду зь крызысу дрэнныя. Навошта будаваць тое, што наўрад ці акупіцца?

Далей, у яшчэ адным 25-павярховым будынку павінен зьявіцца гатэль на 240 нумароў. Сёньня ў Менску запаўняльнасьць гатэляў — 30%. Іх набудавалі да чэмпіянату сьвету па хакеі шмат. А каб гатэль працаваў хаця б «пад нуль» запаўняльнасьць павінна быць 45%, а прыбытак зьяўляцца дзесьці пасьля 50%.

Дык навошта будаваць яшчэ гатэлі? І за кошт чаго беларуская кампанія будзе вяртаць крэдыт? Ізноў дзяржава будзе кампэнсаваць?

Бо ўжо паводле прэзыдэнцкага ўказу кампанія «Амкадор», які належыць Шакуціну, атрымала дзяржаўную дапамогу. Вось так разьвіваецца беларуска-кітайскае супрацоўніцтва.

Глод: Днямі я праглядаў інфармацыю аб сетцы гатэляў «Рэнэсанс», які належыць Міхаілу Гуцарыевую. Супрацоўніца «Рэнэсансу» з Масквы казала, што акупляльнасьць праекту на самым мінімуме, калі 42-43% запаўняльнасьці. А ў нас 30%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG