Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адпаведнасьці зь міжнародным правам Крым зьяўляецца тэрыторыяй Украіны, заявіла тэлевядучая Ксенія Сабчак, адказваючы на пытаньні ў рамках сваёй першай перадвыбарнай прэс-канфэрэнцыі.

Яна адзначыла, што, анэксуючы паўвостраў ў 2014 годзе, Расея парушыла Будапэшцкі мэмарандум.

Сабчак запэўніла, што ў рамках сваёй кампаніі яна гатовая да дыялёгу пра статус Крыму. Пры гэтым яна дадала, што многія рускія на паўвостраве падтрымалі яго далучэньне да Расеі.

Журналістка падкрэсьліла, што лічыць Украіну найважнейшым партнэрам, сяброўства зь якім неабходна аднавіць. Яна таксама заклікала да вырашэньня пытаньня ўкраінскіх палітвязьняў, якія адбываюць пакараньне паводле рашэньня расейскіх судоў.

Ксенія Сабчак на мінулым тыдні заявіла аб намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта ў 2018 годзе. Яна падкрэсьліла неабходнасьць аб’яднаньня зь іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сіл, уключаючы Аляксея Навальнага. Навальны раней заяўляў, што Крым «застанецца часткай Расеі», хоць і быў «захоплены з парушэньнем міжнародных нормаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG