Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй РСДРП як брэнд краіны. 5 экспанатаў з выставы «Менск-1917»

23 кастрычніка ў доме-музэі РСДРП адкрылася выстава «Менск-1917», прымеркаваная да 100-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле задумы аўтараў, яна павінна перадаць атмасфэру Менску пачатку ХХ стагодзьдзя, а таксама адлюстраваць ролю гораду ў рэвалюцыйных падзеях.

«Што б мы сёньня не гаварылі пра падзеі 100-гадовай даўніны, гэта гісторыя, — адкрываючы выставу, адзначыў Вячаслаў Чэрнік, кіраўнік галоўнага ўпраўленьня культуры і аналітычнай працы Мінкульту. — Гэта падзея, якая паклала пачатак новай эры ва ўсясьветнай гісторыі разьвіцьця грамадзтва. Хачу падкрэсьліць, што прадстаўленыя сёньня дакумэнты і матэрыялы на самой справе сьведчаць пра тыя падзеі 100-гадовай даўніны, якія перавярнулі сьвет».

«Думаю, ва ўсім сьвеце няма ні краіны, ні народу, якіх бы не закранулі падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, — гаворыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музэю Алег Рыжкоў. — Мне вельмі радасна гаварыць пра тое, што мы змаглі аднавіць дамок РСДРП, вы можаце пабачыць і ягоную экспазыцыю, і гэтую... Ніводная іншая краіна ня можа пахваліцца тым, што на яе тэрыторыі знаходзіцца аб’ект, зь якога, можна сказаць, пачаліся ўсе наступныя падзеі. Таму гэты аб’ект можа быць як брэндам гораду Менску, так і брэндам нашай краіны».

Выстава працуе да пачатку студзеня. Свабода схадзіла на адкрыцьцё і выбрала вартыя ўвагі экспанаты.

Паказаць яшчэ

XS
SM
MD
LG