Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: канфлікт з Мадрыдам узмацніў каталёнскіх сэпаратыстаў


Мітынг за незалежнасьць у Барсэлёне, 21 кастрычніка 2017
Мітынг за незалежнасьць у Барсэлёне, 21 кастрычніка 2017

Калі б у Каталёніі адбыліся выбары ў рэгіянальны парлямэнт, прыхільнікі адлучэньня рэгіёну ад Гішпаніі маглі б атрымаць 73 месцы ў 135-мандатным парлямэнце, то бок на адзін мандат болей, чым маюць цяпер.

Гэтак вынікае з апытаньня, праведзенага на замову штодзённай барсэлёнскай газэты El Periodico.

Паводле сацыялягічнай службы GESOP, якая праводзіла апытаньне, партыі-прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі — Левыя рэспубліканцы Каталёніі, Эўрапейская партыя дэмакратыі Каталёніі і Кандыдаты народнага адзінства — атрымалі б 47,9% выбарчых галасоў.

Апытаньне праводзілася 16–19 кастрычніка, то бок перад тым, як прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой папрасіў у Сэнату — верхняй палаты гішпанскага парлямэнту — згоды распусьціць рэгіянальны парлямэнт і ўрад Каталёніі ды прызначыць у рэгіёне новыя выбары на працягу шасьці бліжэйшых месяцаў. Калі Сэнат дасьць згоду, кіраваньне рэгіёнам да выбараў пяройдзе поўнасьцю ў рукі Мадрыду. Такая магчымасьць прадугледжваецца Артыкулам 155 Канстытуцыі Гішпаніі. Сэнат мае разгледзець просьбу Рахоя 27 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG