Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі на парлямэнцкіх выбарах перамагла ЛДП прэм’ера Сіндзо Абэ


Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ

У Японіі Лібэральна-дэмакратычная партыя на чале з прэм’ер-міністрам Сіндзо Абэ заваявала 310 парлямэнцкіх мандатаў, дабіўшыся так званай «супэрбольшасьці» — дзьвюх трацін месцаў у парлямэнце, які мае 465 крэслаў.

Канчатковыя афіцыйныя вынікі праведзеных выбараў стануць вядомыя ў панядзелак увечары. Сіндзо Абэ ўпершыню ўзначаліў японскі ўрад у сьнежні 2012 году. Цяпер завяршаецца тэрмін яго другога мандата на пасадзе прэм’ера.

У палітычным парадку дня новага ўраду праблема ўдакладненьня статусу цяперашніх Сілаў самаабароны Японіі будзе адной з самых галоўных. Дзейная канстытуцыя Японіі была напісана пры непасрэдным удзеле ЗША пасьля паразы Японіі ў Другой усясьветнай вайне. Артыкул 9 гэтай канстытуцыі забараняе Японіі ўтрымліваць узброеныя сілы. Абмеркаваньне ролі японскай арміі, якое пашыраецца апошнім часам, стала асабліва актуальным у сувязі з узрослай ваеннай пагрозай з боку Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG