Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя вызваліла закладнікаў у брытанскім забаўляльным цэнтры


Брытанская паліцыя абясшкодзіла ўзброенага чалавека, які ўзяў двух закладнікаў у боўлінг-цэнтры забаўляльнага комплексу ў Нанітане, у цэнтральнай Англіі, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле агенцтва, у выніку паліцэйскай апэрацыі и штурму будынка закладнікі вызваленыя, аблога будынку зьнятая.

Прадстаўнікі паліцыі ў камэнтары для СМІ выключылі тэрарыстычную вэрсію здарэньня. Матывы дзеяньняў злачынцы высьвятляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG