Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ паведамляюць пра ўзятых закладнікаў у забаўляльным цэнтры ў Вялікай Брытаніі


Невядомы ўзброены мужчына захапіў закладнікаў у гульнявым комплексе для боўлінгу ў горадзе Нанітан у Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведамляе The Independent. У паліцыі не паведамляюць дэталяў і заяўляюць, што высьвятляюць абставіны здарэньня, але падкрэсьливаюць, што яно не зьвязанае з тэрарызмам. Паліцыя просіць усіх трымацца далей ад месца інцыдэнту.

Reuters удакладняе, што ўсе дарогі ў раёне гульнявога комплексу былі перакрытыя, рэстараны і гандлёвыя цэнтры ў раёне закрытыя, а наведнікі зь іх выведзеныя.

Інфармацыі пра асобу стралка, ягоныя матывы і колькасць закладнікаў не паступала.

XS
SM
MD
LG