Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — онлайн-трансьляцыя зь Нью-Ёрку спэктакля Беларускага Свабоднага тэатра «Палаючыя дзьверы»


У нядзелю, 22 кастрычніка адбудзецца онлайн-трансьляцыя з галоўнай сцэны тэатру LaMama ў Нью-Ёрку спэктакля Беларускага Свабоднага тэатру Burning Doors («Палаючыя дзьверы»). Трансьляцыя пачнецца ў 23:00 паводле беларускага часу на сайце HowlRound.com

За спэктакль «Палаючыя дзьверы» тэатар атрымаў прэстыжную брытанскую прэмію Offie’2017. У яго аснову леглі гісторыі мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага, украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які знаходзіцца ў зьняволеньні ў Расеі, і ўдзельніцы групы Pussy Riot Марыі Алёхінай, якая грае ў спэктаклі саму сябе.

«Беларускі свабодны тэатар» існуе дванаццаць гадоў. Яго кіраўнікі, Мікалай Халезін і Натальля Каляда, атрымалі палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, асноўная трупа тэатру працягвае працаваць у Беларусі ва ўмовах падпольля. Цяпер тэатар на гастролях у ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG