Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністра культуры Расеі паспрабавалі пазбавіць навуковай ступені


Уладзімір Мядзінскі
Уладзімір Мядзінскі

20 кастрычніка, адбылося пасяджэньне прэзыдыюму Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Расеі, на якім разглядалася пытаньне аб пазбаўленьні ступені доктара навук міністра культуры Расеі Ўладзіміра Мядзінскага. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», большасьць удзельнікаў прагаласавалі за тое, каб пакінуць Мядзінскага доктарам навук. Міністар культуры асабіста прысутнічаў на закрытым пасяджэньні прэзыдыюму і даваў адказы на пытаньні.

Удзельнікі супольнасьці «Диссернет», якія патрабавалі пазбавіць Мядзінскага доктарскай ступені, зьвярталі ўвагу на нізкі навуковы ўзровень яго дысэртацыі, яе палітычную ангажаванасьць і грэбаваньне крыніцамі.

Сам Мядзінскі заявіў у пятніцу, што мае намер выдаць частку сваёй дысэртацыі «Праблемы аб’ектыўнасьці ў асьвятленьні расейскай гісторыі другой паловы XV-XVII стагодзьдзяў» у выглядзе кнігі, як ён выказаўся, «з мэтай папулярызацыі гістарычных ведаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG